Бе́зна ’багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва; глыбіня, бездань’ (Бяльк., Яшкін). З бе́здна (да бе́здань, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бязэ́нніца ’бездань’ (Сцяц.), бязэ́ніца ’тс’, бязэ́нны ’бяздонны’ (Сцяшк. МГ). Утварэнне ад бе́зна (< бе́здна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́зма ’гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла’ (Яшкін). З *бе́зна (*bez(ъ)dъna), параўн. ба́гма ’багна’ (Касп.) < ба́гна (невядома, ці пераход н > м фанетычны). Семантыка слова выказвае працэс дэградацыі, мікранізацыі гэтага тэрміна (’вялікая глыбіня’ → ’лужына і да т. п.’). Параўн. Талстой, Геогр., 235–236.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)