бегуно́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бегуно́к бегункі́
Р. бегунка́ бегунко́ў
Д. бегунку́ бегунка́м
В. бегуно́к бегункі́
Т. бегунко́м бегунка́мі
М. бегунку́ бегунка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Быга́нка ’панос’ (палес., Клім.). Палеская фанетычная форма з зыходнага *бѣганъка (да бегаць). У параўнанні з ст.-бел. бегунка, укр. бігунка, рус. бегунка ’тс’ (да апошняга гл. Кохман, Kontakty, 103), якія, здаецца, з’яўляюцца запазычаннем з польскай мовы, палескае слова — утварэнне на беларускай глебе (адпаведнасці ў польск. мове няма: польск. bieganka азначае ’род дзіцячай гульні’, гл. Варш. сл., 1, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)