ба́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́ўка ба́ўкі
Р. ба́ўкі ба́вак
Д. ба́ўцы ба́ўкам
В. ба́ўку ба́ўкі
Т. ба́ўкай
ба́ўкаю
ба́ўкамі
М. ба́ўцы ба́ўках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ба́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Правядзенне часу ў гутарках, забавах. Разводзіць [Дзяжа] розныя балясы Гадзіну добрую падрад. І раз у часе гэтых бавак З ўчастка роўнага сігнал: Брыгадны едзе генерал! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*По́баўка, по́боўка ’прыказка’ (пін., Сл. ПЗБ). Форма з неарганічным оканнем у другім складзе, магчыма, з по‑баўка ад бава ’гутарка’ (Байк. і Некр.), ’доўгая гутарка’ (Бяльк.), ’забава, пацеха’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. бава ’дастатак’, ’забава’ < прасл. дыял. *bava, што суадносіцца з *baviti (гл. бавіць), якое, у сваю чаргу, разглядаецца як каўзатыў ад *bуіі (ЭССЯ, 1, 168). Брукнер (18) выводзіць *bawa ад być, як sława ад słyć. Параўн. пакажа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)