Баяры́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Баяры́
Р. Баяро́ў
Д. Баяра́м
В. Баяры́
Т. Баяра́мі
М. Баяра́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Бая́ры

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бая́ры
Р. Бая́р
Бая́раў
Д. Бая́рам
В. Бая́ры
Т. Бая́рамі
М. Бая́рах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Турэ́ц-Бая́ры

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Турэ́ц-Бая́ры
Р. Турэ́ц-Бая́р
Турэ́ц-Бая́раў
Д. Турэ́ц-Бая́рам
В. Турэ́ц-Бая́ры
Т. Турэ́ц-Бая́рамі
М. Турэ́ц-Бая́рах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бая́рства, -а, н.

1. Сан, званне баярына.

2. зб. Баяры, баярскае саслоўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́р

‘дружка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бая́р баяры́
Р. баяра́ баяро́ў
Д. баяру́ баяра́м
В. баяра́ баяро́ў
Т. баяро́м баяра́мі
М. баяру́ баяра́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бая́рын, -а, мн. бая́ры, бая́р, м.

У Кіеўскай Русі і Маскоўскай дзяржаве: буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа.

|| прым. бая́рскі, -ая, -ае.

Б. быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́рын

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бая́рын бая́ры
Р. бая́рына бая́р
Д. бая́рыну бая́рам
В. бая́рына бая́р
Т. бая́рынам бая́рамі
М. бая́рыне бая́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ду́ма², -ы, мн. -ы, дум, ж.

Назва розных органаў цэнтральнага, а таксама мясцовага кіраўніцтва ў Расіі ў розныя часы.

Дзяржаўная д.

Баярская д.

Гарадская д.

|| прым. ду́мны, -ая, -ае і ду́мскі, -ая, -ае.

Думныя баяры.

Думскі дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́рства, ‑а, н., зб.

Гіст.

1. Баяры, баярскае саслоўе. Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам. «Полымя».

2. Званне, сан баярына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грашаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход. [У гарадку] жывуць.. грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннікі, багатыры-гандляры. Багдановіч. Пасля гімназіі .. [Адам] будзе мець грашавітую службу, хутар жа будзе яго моцнай падмогай у жыцці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)