башлы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Востраканечны капюшон з доўгімі канцамі, які надзяваецца на шапку.

|| прым. башлыко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

башлы́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. башлы́к башлыкі́
Р. башлыка́ башлыко́ў
Д. башлыку́ башлыка́м
В. башлы́к башлыкі́
Т. башлыко́м башлыка́мі
М. башлыку́ башлыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

башлы́к, -ка́ м. башлы́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

башлы́к башлы́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

башлы́к, ‑а, м.

Суконны востраканечны капюшон з доўгімі канцамі, які надзяваецца на шапку. Ад сонца Даніну не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы. Брыль.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Башлы́кбашлык; тое, што надзяваюць на галаву паверх шапкі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Сакал., Інстр. I, Сцяц. Нар., Шат.). Рус. башлы́к, укр. башли́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (параўн. цюрк. bašlyk, да baš ’галава’), Фасмер, 1, 139. Некаторыя новыя дэталі дадае Шанскі, 1, Б, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыда́шак, ‑шка, м.

Абл. Край даху, які навісае над чым‑н.; падстрэшак. Адзін з прыезджых, якія стаялі пад прыдашкам, дзе вісеў станцыйны звон, перахрысціўся і расхінуў пры гэтым свой башлык. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запылі́цца 1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. — Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)