ба́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць.

Б. з вінтоўкі.

2. З шумам стукнуць, кінуць.

Б. шклянку на падлогу.

|| незак. ба́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ба́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ба́хну ба́хнем
2-я ас. ба́хнеш ба́хнеце
3-я ас. ба́хне ба́хнуць
Прошлы час
м. ба́хнуў ба́хнулі
ж. ба́хнула
н. ба́хнула
Загадны лад
2-я ас. ба́хні ба́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ба́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ба́хнуць сов. и однокр., разг.

1. ба́хнуть; (о выстрелах, пробках и т.п. — ещё) хло́пнуть;

~нуў стрэл — ба́хнул (хло́пнул) вы́стрел;

2. (с шумом ударить) ба́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік. Броўка. / у безас. ужыв. — Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву. Беразняк.

2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да бахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць.

Ж. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова бахнуць (разм.).

Бах шклянку аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́хнуть сов., однокр., разг. ба́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баба́хнуть сов., однокр. баба́хнуць, ба́хнуць, бу́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́ханне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бахаць — бахнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)