басяко́м

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
басяко́м - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басяко́м нареч., обл. босико́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бася́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бася́к басякі́
Р. басяка́ басяко́ў
Д. басяку́ басяка́м
В. басяка́ басяко́ў
Т. басяко́м басяка́мі
М. басяку́ басяка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басякава́ць

‘быць басяком

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. басяку́ю басяку́ем
2-я ас. басяку́еш басяку́еце
3-я ас. басяку́е басяку́юць
Прошлы час
м. басякава́ў басякава́лі
ж. басякава́ла
н. басякава́ла
Загадны лад
2-я ас. басяку́й басяку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час басяку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэм у выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, у аснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насок ’пярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разгляда^мае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпу басякибасяком’, драла ’бягом’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да тысяча. Тысячны кіламетр. // Частка, доля, атрыманая ад дзялення чаго‑н. на тысячу роўных частак. Тысячная доля мінуты. // Вельмі малая частка, доля чаго‑н. Пісьмо і тысячнай долі не раскажа таго, што хацелася сказаць. // Шматразовы, незлічоны. І што яно будзе? — у соты, у тысячны раз пытае сябе Пракоп і не знаходзіць адказу. Колас. Ніхто нічога не рабіў, толькі збіраліся па хатах і тысячны раз апавядалі адны другім, што здарылася з эшалонам. Карпюк.

2. Які складаецца з тысячы якіх‑н. адзінак. Тысячны атрад. // Які складаецца з вялікай колькасці, мноства каго‑, чаго‑н., які налічвае тысячы. Калі падыходзіць час нерасту, рыба, асабліва каштоўная (кета, гарбуша, чавыча), тысячнымі чародамі заплывае з Ахоцкага і Берынгава мораў у рэкі Камчаткі. Гавеман.

3. Вартасцю ў тысячу рублёў. // Які ацэньваецца тысячамі рублёў. Тысячныя даходы. □ [Андрэй:] — А вось скажы ты мне праўду. Калі б я не быў басяком-выгнаннікам, а важным чыноўнікам з акладам у тысячу рублёў, тады колькі дзён туліў бы ты мяне? [Валоціч:] — Атрымай тысячны аклад, і тады пытайся... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)