басто́н, -а і -у, м.

1. -у. Тонкая шарсцяная тканіна.

Касцюм з бастону.

2. -а. Парны танец павольнага тэмпу.

Танцаваць б.

|| прым. басто́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басто́н

‘тканіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. басто́н
Р. басто́ну
Д. басто́ну
В. басто́н
Т. басто́нам
М. басто́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басто́н

‘гульня ў карты; танец’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. басто́н
Р. басто́на
Д. басто́ну
В. басто́н
Т. басто́нам
М. басто́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басто́н м.

I -ну текст. босто́н

II (карточная игра) босто́н

III (танец) босто́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басто́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна для касцюмаў. Касцюм з бастону.

2. ‑а. Карцёжная гульня. Гуляць у бастон.

3. ‑а. Танец павольнага тэмпу. Танцаваць бастон.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басто́н ’назва тканіны; назва танца’. Рус., укр. босто́н. Запазычанне (у XX ст.) з англ. мовы. Слова паходзіць ад назвы мясцовасці Boston (у ЗША), дзе першапачаткова з’явіўся гэты танец і дзе першапачаткова рабілі тканіну бастон. Але басто́н ’гульня ў карты’, рус., укр. босто́н < франц. boston (рус. мовай запазычанае ўжо ў XVIII ст.), а гэта ад назвы той жа амерыканкай мясцовасці. Фасмер, 1, 199; Шанскі, 1, Б, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Босто́н г. Басто́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

босто́нI текст., карт. басто́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

босто́нII (карточная игра, танец) басто́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)