барэ́ткі, -так (ед. барэ́тка ж.) прост. баре́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барэ́ткі, ‑так; адз. барэтка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Жаночыя туфлі са шнуркамі або на гузіках; закрытыя туфлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барэткі жаночыя туфлі’ (Касп.). Рус. дыял. баре́тки ’розныя віды жаночага абутку’ (смал., тул., свярдл., ярасл. і г. д.), баре́ты ’модныя чаравікі’ (данское). Паводле Шанскага, 1, Б, 43, магчыма, запазычанне з ісп. мовы (ісп. barreta ’скураная сцілка’). Няпэўна. Параўн. рус. дыял. баре́товый ’скураны’ (?): Надевал перчаточки баретовые (з песні). Зыходзячы з рус. дыял. варыянта буре́тки ’жаночы абутак’, можна лічыць, што слова таго ж паходжання, што і рус. буре́т, польск. burat, buret, boradek, boratek ’гатунак баваўнянай ці шарсцяной або шаўкова-шарсцяной матэрыі, якая мела ўзоры і зажывалася на парцьеры і для пакрыцця мэблі’ (а гэта з франц. burat, італ. buratto; Варш. сл., 1, 190, 235, 236). Тады значэнне ’скураны абутак’ другаснае, а першаснае ’абутак з матэрыі’ (гэта значэнне яшчэ вядома ў рус. гаворках). Таксама рус. перчаточки баретовые хутчэй за ўсё ’пальчаткі з матэрыі барету’ (гл. Краўчук, БЛ, 1973, 4, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барэ́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. барэ́тка барэ́ткі
Р. барэ́ткі барэ́так
Д. барэ́тцы барэ́ткам
В. барэ́тку барэ́ткі
Т. барэ́ткай
барэ́ткаю
барэ́ткамі
М. барэ́тцы барэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баре́тки прост. барэ́ткі, -так мн.;

баре́тка ед. барэ́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)