барсуко́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. барсуко́ў барсуко́ва барсуко́ва барсуко́вы
Р. барсуко́вага барсуко́вай
барсуко́вае
барсуко́вага барсуко́вых
Д. барсуко́ваму барсуко́вай барсуко́ваму барсуко́вым
В. барсуко́ў (неадуш.)
барсуко́вага (адуш.)
барсуко́ву барсуко́ва барсуко́вы (неадуш.)
барсуко́вых (адуш.)
Т. барсуко́вым барсуко́вай
барсуко́ваю
барсуко́вым барсуко́вымі
М. барсуко́вым барсуко́вай барсуко́вым барсуко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

барсу́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. барсу́к барсукі́
Р. барсука́ барсуко́ў
Д. барсуку́ барсука́м
В. барсука́ барсуко́ў
Т. барсуко́м барсука́мі
М. барсуку́ барсука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Барсукі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Барсукі́
Р. Барсуко́ў
Д. Барсука́м
В. Барсукі́
Т. Барсука́мі
М. Барсука́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фокстэр’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фокстэр’е́р, ‑а, м.

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

[Англ. fox-terrier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спя́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. У некаторых жывёл (мядзведзяў, барсукоў, кажаноў і інш.): стан паніжанай жыццядзейнасці, падобны на сон.

Зімняя с.

Залегчы ў спячку.

2. Неадольная санлівасць (разм.).

3. перан. Стан душэўнага здранцвення, бяздзейнасць, пасіўнасць.

|| прым. спя́чачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барсу́к, ‑а, м.

Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак. Давялося Нупрэю хадзіць у лес, ставіць пасткі на барсукоў. Жычка. Большы, праўда, старанны быў хлопец, ды вось бяда: змалку ўсё розныя пасткі майстраваў, а як падрос, дык дастаў сабе стрэльбу і не разлучаецца з ёю. Якімовіч. // перан. Месца, адкуль нельга выйсці, якое не мае выхаду; бязвыхаднае становішча. Самы апошні воўк зрабіў некалькі кругоў у сярэдзіне натоўпу, стараючыся выбіцца з гэтай жывой пасткі. Чорны. Мост адразу не пабудуеш, а вузкія палявыя дарогі, залітыя веснавою вадою, ператварыліся ў пасткі для кожнай машыны. Грахоўскі.

2. перан. Хітры манеўр, прыём для заманьвання праціўніка ў небяспечнае становішча. «Што гэта: хітрасць нейкая, пастка?» — пытаў самога сябе Лабановіч. Колас. Ён .. выступаў на сходах і мітынгах, заўсёды шчасліва ўнікаючы пастак меншавіцкай ахранкі. Самуйлёнак.

3. Нечаканая небяспека, засада. [Слуцкаму] здавалася, што за кожным кустом, за кожным дрэвам яму нарыхтавана пастка. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)