баро́цца, бару́ся, бо́рашся, бо́рацца; бары́ся; незак.
Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога; дужацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баро́цца несов.
1. спорт. боро́ться;
2. см. бада́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баро́цца, баруся, борашся, борацца; незак.
1. Узяўшыся адпаведным чынам, імкнуцца паваліць, пакласці на лапаткі праціўніка.
2. Тое, што і бадацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баро́цца ’борацца’. Рус. боро́ться, укр. боро́тися, ст.-польск. (дыял.) bróć się, в.-луж. wobróćso, н.-луж. wobrojś ’абараняцца’, ст.-слав. брати борѭ, балг. бо́ря се. Параўн. далей серб.-харв. бо̀рити се, славац. boriť sa ’змагацца’. Прасл. borti, borʼǫ (sę) ’тс’. Параўн. літ. bárti ’лаяць, сварыцца’, лат. bar̃t (да балта-слав. формы гл. Траўтман, 27), ст.-ісл. beria ’біць’, beriask ’змагацца’, ст.-в.-ням. berjan ’біць’, лац. ferīre ’біць, сячы, калоць’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’біць, калоць, змагацца і да т. п.’ Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 197; Брукнер, 36; БЕР, 1, 69. Сюды і бел. баро́цца ’бадацца’ (Сцяц., Клім., Інстр. III, Арх. Бяльк., слонім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабаро́цца, ‑баруся, ‑борашся, ‑борацца; зак.
Бароцца некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бо́рацца ’бароцца’ (Касп.), ’бадацца’ (Сцяшк. МГ), бо́рыцца (Нас.), бо́ріцца (Бяльк.). Гл. баро́цца. Формы тыпу бо́рацца маюць секундарны націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́ргыцца ’бароцца’ (Бяльк.). Узнікла з бо́рацца (бо́рыцца). Зычны ‑г‑ неарганічны, устаўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набі́ць ’накалоць (дроў)’ (мядз., Нар. сл.). Ад біць ’калоць (дровы)’, параўн. тэрытарыяльнае размеркаванне біцца і калоцца ’бароцца (пра карову)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
боро́ться
1. змага́цца;
боро́ться за мир змага́цца за мір;
2. спорт. баро́цца; (меряться силами друг с другом — ещё) ду́жацца, барука́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Барунка ’расл. боцікі, Aconitum’ (Крывіч, IV, 1923). Відаць, утварэнне суфіксам ‑ун‑ка ад *borti (sę), гл. баро́цца. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц (гл. барэ́ц 3 там і матывацыя).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)