Баркі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Баркі́
Р. Барко́ў
Д. Барка́м
В. Баркі́
Т. Барка́мі
М. Барка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туркі́-баркі́ — пра вялікі шлях, вялікую адлегласць (Нар. лекс., Вушац. сл., Рэг. сл. Віц.): туркі́баркі́ выхадзілі і нічога не знайшлі (Гіл.), туркі́ ‘тс’ (дзісн., Бел. дыял. 3), туркі́‑буркі́ ‘тс’: туркі́‑буркі́ прайшла, а дом найшла (брасл., Ліцв.), сюды ж ту́ркі‑ба‑ту́ркі ‘тс’: ту́ркі‑бату́ркі прайшоў і нічога не знайшоў (пра грыбы) (глыб., Бабін, вусн. паведамл.), з турко́ў барко́ў ‘невядома адкуль’ (полац., Волк.). Сюды ж арэальна блізкае рус. пск. вы́ходить турки́ и борки́ ‘многа хадзіць па лясах, па палях’. Параўн. польск. Turki Mazurki obejść — абысці частку свету (Варш. сл.). Рыфмаванае спалучэнне, у скарочаным варыянце толькі туркі́. Няясна. Польскае спалучэнне падаецца пад Turek ‘турак’, у мн. л. Turcy, аналагічна рус. ту́рка ‘Турэччына’: я поеду в дальню турку (СРНГ), тады ту́ркі ‘тс’, што магло ўспрымацца як ‘далёкая краіна’, а другія часткі — або як бары́ (гл. бор, баро́к) ці ўласныя назвы. Канцавы націск у часткі першых слоў не выключае сувязь з туро́к2 ‘закавулак’ (гл.). Беразовіч (Язык и традиционная культура, 172) звязвае з *turiti «с семантикой толчка, касания» і варыянтнай агаласоўкай тур‑/тыр‑, параўн. рус. дыял. на закатурках ‘у баку ад чаго-небудзь’, бутырки ‘сялянскі двор па-за сялом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́рка ба́ркі
Р. ба́ркі ба́рак
Д. ба́рцы ба́ркам
В. ба́рку ба́ркі
Т. ба́ркай
ба́ркаю
ба́ркамі
М. ба́рцы ба́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́рак ба́ркі
Р. ба́рка ба́ркаў
Д. ба́рку ба́ркам
В. ба́рак ба́ркі
Т. ба́ркам ба́ркамі
М. ба́рку ба́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́рк ба́ркі
Р. ба́рка ба́ркаў
Д. ба́рку ба́ркам
В. ба́рк ба́ркі
Т. ба́ркам ба́ркамі
М. ба́рку ба́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баркі. Барачны каркас. // З якога робяць баркі. Барачныя драніцы.

бара́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да барака, уласцівы бараку. Барачны калідор. Барачнае жыццё. // Які па выгляду нагадвае барак. Будыніна барачнага тыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слепава́ты, ‑ая, ‑ае.

Са слабым зрокам. Аднаго разу хлопцаў паклікаў бацька Мартысёнкавай Баркі, .. слепаваты Захар. Асіпенка. Углядаецца [Міхайла] ўдаль слепаватымі вачыма. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́йба, ‑ы, ж.

Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (на Балтыйскім і Белым морах, на Дняпры і Днястры). З дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі, .. лайбы. В. Вольскі.

[Фін. laiva.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)