барзджэ́й нареч. сравнит. ст., обл. быстре́е, побыстре́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́рзда

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
бо́рзда барзджэ́й найбарзджэ́й
найбарздзе́й

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паадваро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адвярнуцца, павярнуцца тварам у які‑н. бок — пра ўсіх, многіх. І Рыгор, і Зося, як апараныя, паўзнімаліся і барзджэй паадварочваліся ўбок... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.

Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі. Ігнаценка. Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз. Быкаў. Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барздэ́ (прысл.) ’няўцям’ (Клім.: Мыні й барздэ́, шо Ко́ля там міг бы бу́ты). Не вельмі яснае слова. Марыць, першапачаткова абазначала ’хутчэй’ і звязана з бардзе́й, барздзе́й, барджэ́й, баржджэ́й ’хутчэй’ (ад бо́рзды ’хуткі’, бо́рзда ’хутка’). Значэнне ’няўцям’ магло развіцца, напр., з такіх сказаў: Яму няўцям, а мне барзджэ́й (няўцям). Але паколькі ў гэтай палескай гаворцы оканне, то зыходзіць трэба з *барздэ(й) ад польск. барзо, бардзо ’вельмі’ (bardzo, barzo, гл. пад ба́рзо).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца. Баранавых.

2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побыстре́е сравнит. ст.

1. нареч. (поскорее) (тро́хі) шпарчэ́й; (тро́хі) хутчэ́й, (тро́хі) скарэ́й; (тро́хі) барзджэ́й; (как можно быстрее) (як мага́) шпарчэ́й, як найшпарчэ́й; (як мага́) хутчэ́й, як найхутчэ́й, (як мага́) скарэ́й, як найскарэ́й; (як мага́) барзджэ́й, як найбарзджэ́й;

2. прил. (тро́хі) шпарчэ́йшы; (тро́хі) хутчэ́йшы; (тро́хі) скарэ́йшы; (тро́хі) барзджэ́йшы;

3. нареч. (поживее) (тро́хі) шпарчэ́й; (тро́хі) жваве́й; (как можно быстрее) (як мага́) шпарчэ́й, як найшпарчэ́й; (як мага́) жваве́й, як найжваве́й;

4. прил., перен. (тро́хі) шпарчэ́йшы; (тро́хі) жваве́йшы; см. бы́стро, бы́стрый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляц, ‑а, м.

1. Зямля пад сядзібай, сядзіба. Вадап’ян усімі сродкамі стараецца барзджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. [Валодзя:] — Мы ж засеялі шэсцьдзесят сотак, наш асабісты пляц, што калгас даў. Федасеенка.

2. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы, прызначаная для якой‑н. мэты. На пясчаным пляцы перад будынкам вакзала гамана і крык. Навуменка. Жывой гамонкай да світання Пляцы і вуліцы гулі. Астрэйка. З завулка .. [Круміньскі] хутка трапіў на маўклівы і гразкі пляц гарадскога рынку, перайшоў яго наўскасяк і апынуўся перад патрэбным яму домам. Галавач.

3. Гіст. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў. Па ўсяму пляцу салдаты займаліся страявой падрыхтоўкай. Хомчанка. А там далей, праз раку, — пляц, дзе гарматны свінец касіў надзею маладой Расіі, яе сумленне — дзекабрыстаў. Ліс.

[Ням. Platz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

1. Утварыць гукі, дзьмучы ў трубу ці ў іншы падобны духавы інструмент. Пратрубіць у ражок. // Утварыць моцныя гукі, падобныя на гукі трубы. Лось пратрубіў перамогу над гаем, Аж па вадзе захадзілі кругі. Лось.

2. што. Гукам трубы (ці іншага падобнага духавога інструмента) даць сігнал аб чым‑н. Пратрубіць збор. Пратрубіць трывогу. □ Гарніст пратрубіў адбой, дзетдомаўскі двор апусцеў. Нядзведскі. Пратрубілі дружна ў лад Звонкі марш гарністы. Гілевіч.

3. Разм. Правесці час за якім‑н. нецікавым, бескарысным заняткам. [Дзед:] — Сядай, ды толькі барзджэй, і без гэтага палову дня задарма пратрубіў. Пянкрат.

4. што і без дап. Трубіць некаторы час. Пратрубіць увесь дзень на трубе.

•••

Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму — надакучыць размовамі пра што‑н. — А то вось і мой большы [сын] вушы мне пратрубіў: паеду, памагае, паеду на завод, дый годзе... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)