Адвярнуцца, павярнуцца тварам у які‑н. бок — пра ўсіх, многіх. І Рыгор, і Зося, як апараныя, паўзнімаліся і барзджэй паадварочваліся ўбок...Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.
Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі.Ігнаценка.Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз.Быкаў.Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барздэ́ (прысл.) ’няўцям’ (Клім.: Мыні й барздэ́, шо Ко́ля там міг бы бу́ты). Не вельмі яснае слова. Марыць, першапачаткова абазначала ’хутчэй’ і звязана з бардзе́й, барздзе́й, барджэ́й, баржджэ́й ’хутчэй’ (ад бо́рзды ’хуткі’, бо́рзда ’хутка’). Значэнне ’няўцям’ магло развіцца, напр., з такіх сказаў: Яму няўцям, а мне барзджэ́й (няўцям). Але паколькі ў гэтай палескай гаворцы оканне, то зыходзіць трэба з *барздэ(й) ад польск.барзо, бардзо ’вельмі’ (bardzo, barzo, гл. пад ба́рзо).
Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы.Кірэенка.// Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца.Баранавых.
2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
побыстре́есравнит. ст.
1.нареч. (поскорее) (тро́хі) шпарчэ́й; (тро́хі) хутчэ́й, (тро́хі) скарэ́й; (тро́хі) барзджэ́й; (как можно быстрее) (як мага́) шпарчэ́й, як найшпарчэ́й; (як мага́) хутчэ́й, як найхутчэ́й, (як мага́) скарэ́й, як найскарэ́й; (як мага́) барзджэ́й, як найбарзджэ́й;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пратрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.
1. Утварыць гукі, дзьмучы ў трубу ці ў іншы падобны духавы інструмент. Пратрубіць у ражок.// Утварыць моцныя гукі, падобныя на гукі трубы. Лось пратрубіў перамогу над гаем, Аж па вадзе захадзілі кругі.Лось.
2.што. Гукам трубы (ці іншага падобнага духавога інструмента) даць сігнал аб чым‑н. Пратрубіць збор. Пратрубіць трывогу. □ Гарніст пратрубіў адбой, дзетдомаўскі двор апусцеў.Нядзведскі.Пратрубілі дружна ў лад Звонкі марш гарністы.Гілевіч.
3.Разм. Правесці час за якім‑н. нецікавым, бескарысным заняткам. [Дзед:] — Сядай, ды толькі барзджэй, і без гэтага палову дня задарма пратрубіў.Пянкрат.
4.што і без дап. Трубіць некаторы час. Пратрубіць увесь дзень на трубе.
•••
Пратрубіць (пракрычаць) вушыкаму — надакучыць размовамі пра што‑н. — А то вось і мой большы [сын] вушы мне пратрубіў: паеду, памагае, паеду на завод, дый годзе...Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)