бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. баран¹.

2. толькі мн. Невялікія пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія кучавыя воблакі.

3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бара́нчык

‘гайка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бара́нчык бара́нчыкі
Р. бара́нчыка бара́нчыкаў
Д. бара́нчыку бара́нчыкам
В. бара́нчык бара́нчыкі
Т. бара́нчыкам бара́нчыкамі
М. бара́нчыку бара́нчыках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бара́нчык

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бара́нчык бара́нчыкі
Р. бара́нчыка бара́нчыкаў
Д. бара́нчыку бара́нчыкам
В. бара́нчыка бара́нчыкаў
Т. бара́нчыкам бара́нчыкамі
М. бара́нчыку бара́нчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бара́нчык м., в разн. знач. бара́шек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бара́нчык, ‑а, м.

1. Маленькі баран, ягня.

2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.

3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.

4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бара́н¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Жвачная млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх з густой воўнай і выгнутымі рагамі.

Горны б.

2. Самец авечкі.

3. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (лаянк.).

◊

Уперціся як баран (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека.

Як баран на новыя вароты (глядзець) (разм.) — глядзець на што-н. разгублена, нічога не разумеючы.

|| памянш.-ласк. бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. барано́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Б. лой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бара́шек​II зоол., обл. бара́нчык, -ка м., бака́с, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бара́шек​I

1. бара́нчык, -ка м.;

2. (о шкуре) барано́к, -нка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Багня́ 1 ’ягня, баранчык’ (Нас.). Параўн. ст.-укр. багня (XVII ст.) ’тс’, чэш. bahnice ’аўца, што хутка дасць патомства’, славац. bahniatko ’ягня’ і г. д. Да геаграфіі слова параўн. Машынскі, JP, 11, 142–145. Утварэнне на аснове слав. *bagniti sę | (j)agniti sę ’ягніцца, цяліцца’ (форма з b‑ узнікла прэфіксальнай дэкампазіцыяй: ob‑agniti sę → o‑bagniti sę‑ → bagniti sę: польск. bagnić się, чэш. bahniti se, балг. ба́гни се і г. д., гл. Ільінскі, PF, 11, 184; Машынскі, JP, 11, 145–147; Лорэнц, Pomor., I, 13; Лер-Сплавінскі, O pochodzeniu, 159 і наст.; Махэк₂, 221; Брукнер, 197; Бернекер, 24). А ўсё-такі ці не запазычанне гэта ў бел. і ўкр. мовах з зах.-слав. моў?

Багня́ 2 ’пушыстая пупышка на вярбе’ (Нас.). Параўн. ба́гнята ў Бярынды, 189: «Ва́їе: пру́тье фині́ково, ро́зки дактѷлу, або полмо́вого де́рева, з квѣтом лоза́, ба́гнѧта, шутки». Укр. багня́, багні́тка ’каташок, коцік на дрэве’, польск. bagniątko ’тс’ і г. д. Да багня́ 1 (коцікі на дрэве, асабліва пушыстыя, часта носяць назву ягня, параўн. яшчэ ўкр. ба́зька ’аўца; коцік на дрэве’; слав. (j)agnędъ: чэш. jehněd ’тс’; Бернекер, 25). Параўн. Махэк₂, 221; Бернекер, 25; Брукнер, 197; Ільінскі, PF, 11, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бара́н 1 ’баран’. Рус. бара́н (ст. таксама бора́н), укр. бара́н, польск. baran, чэш. beran (дыял. baran), славац. baran, в.-луж. boran, н.-луж. baran. Прасл. форма няясная (*boranъ, *beranъ, *baranъ?). Старое еўрапейскае слова цёмнага паходжання. Звычайна лічыцца альпійскім словам, звязаным з выклічнікам ber‑. Гл. Бернекер, 43; Мейе, RS, 2, 69–70; Фасмер, RS, 3, 256; гл. яшчэ Слаўскі, 1, 27; Махэк₂, 51. Параўн. грэч. βάριον ’авечка’, алб. berr ’тс’, італ. bero ’баран’, bera ’авечка’, франц. berri ’баран’. Параўн. і выклічнікі для падзывання (укр. бирь, рус. бар, бырбы́р; Коржынэк, LF, 58, 430; Фасмер, 1, 123–124). Няпэўна Машынскі, JP, 33, 365–366 (ад і.-е. *u̯er‑ ’авечка, шэрсць’; сюды параўн. і Трубачоў, Происх., 74–75). Таксама няпэўная версія пра запазычанне з цюрк. (тат.) bärän (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 83; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18–19). Брукнер (15) думаў пра сувязь з *borvъ ’вяпрук і г. д.’ (гэту версію падтрымлівае Шанскі, 1, Б, 39). Няпэўна таксама Трубачоў, Происх., 73–76, які, зыходзячы з словаўтваральнай няяснасці слова і адсутнасці яго ў паўд.-слав. мовах, думае пра запазычанне з цюрк. *baran ’той, які ідзе’. Гл. яшчэ Губшмід, Этимология, 1967, 245–246.

Бара́н 2 баранок (Інстр. II), бара́нчык, баранэ́ць ’птушка бакас’ (КЭС, Лысенка, ССП). Параўн. рус. бара́шек, укр. баране́ць, баранчик, бара́нок (апошняе з польск. baranek ’тс’), польск. baranek ’бакас’. Гл. Фасмер, 1, 125. Параўн. яго назвы ў іншых мовах: франц. chevrelle, chèvre céleste, ням. Нimmelsgeiß, Himmelsziege.

Бара́н 3 ’вялікая рыбацкая лодка’ (палес., Маслен.). Бясспрэчна, да бара́н 1. Вельмі вялікія прадметы, прылады часта носяць назву бара́н (параўн. Ісерлін, РЯШ, 1940, 4, 20–23).

Бара́н 4 ’прылада для сушкі сена’ (Влад.). Да бара́н 1. Розныя драўляныя збудаванні, прылады, асабліва вялікія, часта называюць імёнамі жывёлін: часцей бара́н (так і ў іншых слав. мовах). Параўн. яшчэ казёл (у розных значэннях). Адносна ўжывання слова бара́н як тэхнічнага тэрміна (рычаг, брус і г. д.’, падрабязна гл. Ісерлін, РЯШ, 1940, 4, 20–23. Параўн. яшчэ бара́н ’баба для забівання паляў’ (Нас.).

Бара́н 5 ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, Касп.), ’фуганак’ (Янк. Мат.). Рус. бара́нок, укр. баранок ’тс’. З слова руба́нок (< ням. Rauhbank) перастаноўкай гукаў спачатку атрымалася бара́нок (Фасмер, 1, 124). Гэта форма ўспрымалася як памяншальная і было створана новае слова («непамяншальная» форма) бара́н.

Бара́н 6 грыб ваўнянка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. укр. баранячка ’ваўнянка’. Мабыць, па знешняму падабенству ад бара́н 1 (шапка грыба пакрыта валаскамі). Параўн. і франц. назву ваўнянкі — mouton‑zoné (да mouton ’баран’). Да матывацыі гл. яшчэ Мяркулава, Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)