бараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

1. Біць у барабан (у 1 знач.).

2. Часта і дробна стукаць па чым-н. (разм.).

Дождж барабаніць.

3. перан., што і без дап. Гучна, невыразна, без майстэрства гаварыць, чытаць, іграць на якім-н. інструменце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бараба́ніць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бараба́ню бараба́нім
2-я ас. бараба́ніш бараба́ніце
3-я ас. бараба́ніць бараба́няць
Прошлы час
м. бараба́ніў бараба́нілі
ж. бараба́ніла
н. бараба́ніла
Загадны лад
2-я ас. бараба́нь бараба́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бараба́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бараба́ніць несов., прям., перен. бараба́нить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

1. Біць у барабан (бубен), іграць на барабане (у 1 знач.). Вову крыкнула Рая: — Бубен на, барабань!.. Ды ўсё роўна іграе Штосьці сумна баян. Смагаровіч.

2. Разм. Часта і дробна стукаць па чым‑н. І вось, нібы сярэбраны гарох, Дождж барабаніць па вагонным даху. Бураўкін. Дзяжурны барабаніў у павешаную бляху. Чарот. Толькі паслухалі [падпольшчыкі] зводку, як нехта пачаў барабаніць у дзверы. Новікаў. // Бразгаць ад холаду, ветру. Ад ветру барабанілі шыбы. □ Ва ўсім целе .. [Панасюк] адчуваў холад. Сціснуў зубы, каб не барабанілі. Бядуля. // перан.; што і без дап. Гучна, без майстэрства, невыразна гаварыць, чытаць, іграць на якім‑н. інструменце. За кулісамі хтосьці барабаніў польку на раялі. □ Адзін з артыстаў, стоячы на калідоры, барабаніў вершы. Гартны. — Ты, Іван, сёння барабаніш і барабаніш, дай жа чалавеку сказаць, — перапыніла яго Мар’я Андрэеўна. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́нить несов. бараба́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Пачаць барабаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дараба́ніць

барабаніць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дараба́ню дараба́нім
2-я ас. дараба́ніш дараба́ніце
3-я ас. дараба́ніць дараба́няць
Прошлы час
м. дараба́ніў дараба́нілі
ж. дараба́ніла
н. дараба́ніла
Загадны лад
2-я ас. дараба́нь дараба́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дараба́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Барабаніць некаторы час. Галаўня прыкурыў цыгарэту і, пыхкаючы, пабарабаніў па стале пальцамі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; незак., што і без дап. (разм.).

1. Біць у бубен, барабаніць.

2. перан. Гаварыць хутка, неразборліва, манатонна.

Б. сабе пад нос.

|| зак. прабубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. Утварыць гук, падобны да гуку барабане. Капыты жарабка прабарабанілі па насланых на пераездзе шпалах. Федасеенка.

2. што і без дап. Барабаніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)