банка́рт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банка́рт банка́рты
Р. банка́рта банка́ртаў
Д. банка́рту банка́ртам
В. банка́рта банка́ртаў
Т. банка́ртам банка́ртамі
М. банка́рце банка́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

банка́рт м., презр., груб., см. байстру́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Банка́рт ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Шат., Касп., БРС, Інстр. I, Шн., 3), бэнка́рт ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. бенкарт, букарт (Гіст. лекс., 114; Булыка, Запазыч.). Укр. бе́н(ь)карт ’тс’ (з XVI). Запазычанне з польск. bękart ’тс’ (Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44), дзе з ням. Bank(h)art, Bankert (ад Bank ’лаўка’). Гл. яшчэ Шалудзька, Нім., 21; Брукнер, 23–24; Корбут, PF, 4, 402, 512; Варш. сл., 1, 141; Махэк₁, 352; Рудніцкі, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэнка́рт ’байструк’ (Нас.). Гл. банка́рт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банкрат ’дамкрат’ (Бір. Дзярж.). Дыялектная трансфармацыя слова дамкра́т (гл.), мабыць, пад уплывам банка́рт ’байструк’. Жартаўлівае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)