баля́сы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. баля́сы
Р. баля́саў
Д. баля́сам
В. баля́сы
Т. баля́самі
М. баля́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баля́сы / точи́ть баля́сы прост., см. баля́сничать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баля́сы мн. и́згородь из баля́син

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Баля́сы тачы́ць ’балагурыць і да т. п.’ (Нас., Шат.). Рус. точи́ть баля́сы, укр. точи́ти баля́си. У аснове фразеалагізма ляжыць баля́са ’драўляны вытачаны слупок’ (гл.). Тачы́ць бал́ясы < ’займацца непатрэбнай, ужо зробленай працай’. Гл. Фасмер, 1, 119; Шанскі, 1, Б, 29–30; Праабражэнскі, 1, 15; падрабязна Вінаградаў, РЯШ, 1941, 2, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баля́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. баля́са баля́сы
Р. баля́сы баля́с
Д. баля́се баля́сам
В. баля́су баля́сы
Т. баля́сай
баля́саю
баля́самі
М. баля́се баля́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ля́сы: тачы́ць л. разг. точи́ть ля́сы, точи́ть баля́сы, баля́сничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баля́са, ‑ы, ж.

1. Точаны фігурны слупок у агароджы тэрас, балконаў і інш., які служыць для апоры поручняў і ўпрыгожання.

2. толькі мн. (баля́сы, ‑аў). Агароджа з такіх слупкоў. Гэта быў светлы і таксама прасторны пакой, разгароджаны балясамі, за якімі стаяў доўгі стол, абіты цыратаю. Колас. Якуб Сегень павіс тварам цераз трыбунныя балясы над натоўпам, каб прывітаць усіх ад імя пнівадзіцкіх калгаснікаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́сы тачы́ць ’марна траціць час у пустых размовах’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2, Касп.). Укр. ляси підпуска(ти) ’заляцацца’, рус. лясы точить (веять, разводить, подводить, сказывать, строить, строчить) ’марна траціць час у балбатні, пляткарыць’. Паводле пашырэння ў гаворках можна меркаваць аб запазычанні з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з польск. balasyбалясы’ < італ. balaustro ’баляса ў балюстрадзе’ (Сабалеўскі, РФВ, 66, 345; Фасмер, 2, 552). Параўн. рус. кастр. лясы‑балясы ’балбатня, леменда’, ярасл. лясы‑балясы точить ’пустасловіць’, ’жартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́ска ’драбіны’ (Булг.). Вытворнае ад баля́са (гл.). Першапачаткова меліся на ўвазе перакладзіны (балясы) драбін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Правядзенне часу ў гутарках, забавах. Разводзіць [Дзяжа] розныя балясы Гадзіну добрую падрад. І раз у часе гэтых бавак З ўчастка роўнага сігнал: Брыгадны едзе генерал! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)