балюстра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

Б. веранды.

|| прым. балюстра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балюстра́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балюстра́да балюстра́ды
Р. балюстра́ды балюстра́д
Д. балюстра́дзе балюстра́дам
В. балюстра́ду балюстра́ды
Т. балюстра́дай
балюстра́даю
балюстра́дамі
М. балюстра́дзе балюстра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

балюстра́да ж., архит. балюстра́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балюстра́да балюстра́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балюстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. [Стэфа:] — На другім паверсе, за балюстрадай, грымеў аркестр. Савіцкі.

[Фр. balustrade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)