балачы́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
балачы́на |
балачы́ны |
| Р. |
балачы́ны |
балачы́н |
| Д. |
балачы́не |
балачы́нам |
| В. |
балачы́ну |
балачы́ны |
| Т. |
балачы́най балачы́наю |
балачы́намі |
| М. |
балачы́не |
балачы́нах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
балачы́на, ‑ы, ж.
Абл.
1. Балота, балацявіна. Сумаваў я па айчынных Поймах, рэках, балачынах. Калачынскі.
2. Воблака, хмарка. У .. неба падымаў крылы вятрак, нібы перадаючы сваё ранішняе прывітанне далёкай, яшчэ не ўдужэлай балачынцы. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)