балансі́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. балансі́р балансі́ры
Р. балансі́ра балансі́раў
Д. балансі́ру балансі́рам
В. балансі́р балансі́ры
Т. балансі́рам балансі́рамі
М. балансі́ры балансі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

балансі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Доўгі шост, пры дапамозе якога балансёр захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Дэталь у машыне, механізме, якая перадае рух ад адной часткі да другой.

|| прым. балансі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балансі́р м., в разн. знач. баланси́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балансі́р, ‑а, м.

1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік.

[Фр. balancier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баланси́р техн. балансі́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)