баламу́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баламу́тны баламу́тная баламу́тнае баламу́тныя
Р. баламу́тнага баламу́тнай
баламу́тнае
баламу́тнага баламу́тных
Д. баламу́тнаму баламу́тнай баламу́тнаму баламу́тным
В. баламу́тны (неадуш.)
баламу́тнага (адуш.)
баламу́тную баламу́тнае баламу́тныя (неадуш.)
баламу́тных (адуш.)
Т. баламу́тным баламу́тнай
баламу́тнаю
баламу́тным баламу́тнымі
М. баламу́тным баламу́тнай баламу́тным баламу́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баламу́тны разг.

1. (беспокойный, вздорный) баламу́тный, смутья́нский; (взбалмошный) непутёвый;

2. (обманчивый) соблазни́тельный;

3. (тяжёлый, трудный) головоло́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак у адносіны, работу і пад.

Паводзіны баламута.

2. Спакуснік, інтрыган.

Звязалася з гэтым баламутам.

|| ж. баламу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. баламу́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смутья́нский бунтаўшчы́цкі, баламу́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́тный

1. (беспокойный, вздорный) баламу́тны;

2. (взмученный) каламу́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;

непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;

непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)