баламу́тны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
баламу́тны |
баламу́тная |
баламу́тнае |
баламу́тныя |
| Р. |
баламу́тнага |
баламу́тнай баламу́тнае |
баламу́тнага |
баламу́тных |
| Д. |
баламу́тнаму |
баламу́тнай |
баламу́тнаму |
баламу́тным |
| В. |
баламу́тны (неадуш.) баламу́тнага (адуш.) |
баламу́тную |
баламу́тнае |
баламу́тныя (неадуш.) баламу́тных (адуш.) |
| Т. |
баламу́тным |
баламу́тнай баламу́тнаю |
баламу́тным |
баламу́тнымі |
| М. |
баламу́тным |
баламу́тнай |
баламу́тным |
баламу́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
баламу́тны разг.
1. (беспокойный, вздорный) баламу́тный, смутья́нский; (взбалмошный) непутёвый;
2. (обманчивый) соблазни́тельный;
3. (тяжёлый, трудный) головоло́мный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баламу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баламу́т, -а, М -му́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак у адносіны, работу і пад.
Паводзіны баламута.
2. Спакуснік, інтрыган.
Звязалася з гэтым баламутам.
|| ж. баламу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. баламу́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смутья́нский бунтаўшчы́цкі, баламу́тны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баламу́тный
1. (беспокойный, вздорный) баламу́тны;
2. (взмученный) каламу́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
bałamutny
баламутны; падманлівы, падманны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;
непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;
непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)