балазе́, злуч. далучальны (разм.).

Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі, па знач. адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што».

Вучыся, б. ёсць умовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балазе́

злучнік, падпарадкавальны

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

балазе́ разг., союз бла́го; хорошо́, что;

бяры́, б. даю́ць — бери́, бла́го даю́т;

вучы́ся, б. ёсць умо́вы — учи́сь, бла́го есть усло́вия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балазе́, злучн. далуч.

Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што», «добра якраз», «добра, што хоць». Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы. Колас. Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю. Лынькоў. [Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман! Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балазе́ (Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС), балазе́й, блазе́. Рус. бо́лозе ’добра’, бо́лого ’блага; добра’, укр. бо́лого; польск. błogi, чэш. blahý, ст.-слав. благъ, балг. благо́, серб.-харв. бла̑г і г. д. Прасл. bolgъ ’добры і да т. п.’ bolzě ’добра’. І.‑е. сувязі не вельмі ясныя. Параўн. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 188 (там і падрабязна агляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бла́гоII союз разг. балазе́; до́бра што;

бла́го он пришёл балазе́о́бра што) ён прыйшо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бало́сьбалазе’ (Янк. Мат., 152). Мабыць, з *балозь, якое з’яўляецца дыялектным скарачэннем ад балазе́ (гл.). Перамяшчэнне націску, аднак, вытлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́балазя ’нядобра’ (віл., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.), паўн.-рус. небо́лозе ’дрэнна, непрыемна’. Ад балазе́ ’добра’; сюды ж не́балазь ’смецце; блазнота’ (жлоб., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Пашкодзіць які‑н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам. [2‑гі падарожны:] О дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, К таму сказаць, і акалечыў Свой большы палец на назе. Купала. [Томчак:] — Не бачыце, ці што? Акалечыў чалавека, звяруга, ды збег. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)