Бала́буха ’булачка з начынкай’ (Жд.) > бала́буш(к)а, балайбу́шка ’хлеб з аржанога або пшанічнага цеста’ (Нас.), бала́бушка ’булачка з пшанічнай або ржаной мукі’ (Вешт.). Укр. бала́буха, бала́бух ’булачка’ (таксама ’гуз; камяк’), рус. бала́буш(к)а, бала́бышка і г. д. Магчыма, да асновы *bal‑, *bаla‑, якая часта ўжываецца ў слав. мовах для абазначэння круглых прадметаў. Паходжанне гэтай асновы няяснае. Можа, гукапераймальнае (як у *bala‑, гл. бала́каць). Другая частка слова, магчыма, да бух‑ (= слав. bux‑nǫti ’пухнуць, павялічвацца’). Параўн. і польск. дыял. bałabuch. Рудніцкі (60) таксама лічыць усю групу слоў цёмнай па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба ’вялікі тоўсты мянтуз, Loto lota L.’ (З жыцця), ’мянтуз’ (Інстр. лекс.). Бясспрэчна, да асновы балаб‑, што ўжываецца для абазначэння розных вырабаў з цеста (’штосьці круглае’). Параўн. бала́буха, бала́буш(к)а (далей: балабо́н і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачка ’варэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (а — а > а — е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)