ба́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́л ба́лы
Р. ба́ла ба́лаў
Д. ба́лу ба́лам
В. ба́л ба́лы
Т. ба́лам ба́ламі
М. ба́ле ба́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бал, ба́ла, мн. ба́лы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы.

Вецер у пяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

Набраць дваццаць балаў.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае і ба́лавы, -ая, -ае.

Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бал баль, род. ба́лю м.;

бал-маскара́д баль-маскара́д;

кончен бал і кане́ц, вось і ўсё, ско́нчан баль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бал I м. (единица измерения степени или силы какого-л. явления) балл;

шторм у дзе́сяць ~лаў — шторм в де́сять ба́ллов

бал II м. балл; отме́тка ж.; оце́нка ж.;

ву́чань на экза́мене атрыма́ў высо́кі б. — учени́к на экза́мене получи́л высо́кий балл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бал, бала; мн. балы, балаў; м.

1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала. □ На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс. Краўчанка.

3. Гіст. Шар для падачы голасу за каго‑н. на выбарах. // Голас, пададзены за каго‑н. шляхам апускання шара.

[Фр. balle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бал ’ацэнка і да т. п.’ Рус. балл, укр. бал. Запазычанне з ням. Ball (< франц.) або франц. balle ’шар’. Фасмер, 1, 116–117. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́льны гл. бал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпе́рбала¹, -ы, мн. -ы, -бал, ж.

Мастацкі прыём, заснаваны на перабольшанні ўласцівасцей чалавечага характару, прадмета ці з’явы.

|| прым. гіпербалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́бала, -ы, мн. -ы, -бал, ж.

У матэматыцы: лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-н. датычнай плоскасці гэтага конуса.

|| прым. парабалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпе́рбала², -ы, мн. -ы, -бал, ж.

У матэматыцы: незамкнёная крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. гіпербалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)