Ба́кшта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.). Ст.-бел. бакшта з XVI ст. (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.), ст.-укр. бакшта ’тс’. Запазычанне з літ. bakšta, bókštas ’вежа’ (< польск. baszta; у літ. мове вельмі частае спалучэнне ‑kšt‑). Гл. Эндзелін, ИОРЯС, 17, 111; Фрэнкель, 30, 52; Непакупны, Мовознавство, 1970 (6), 32–33, Baltistica, 1972, 7 (1), 105. Параўн. ба́шня, ба́шта. Бакшта ’вялікі куфаль для піва’ (Шаўцоў, Спрадвечнае, 45), мусіць, метафарызацыя слова бакшта ’вежа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бакціха: «Калі хто видзив, як Бакциха Нямецка пива задаець…» («Энеіда навыварат»). Як думае Шаўцоў, Спрадвечнае, 32–46, бакціха па паходжанню не асабістае імя, а назва прафесіі. Яно звязана з словам Бахус ’Вакх’ або з бакшта ’вялікі куфаль для піва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́кшта ’мачта’ (Нас., Яруш.), макштовы лес ’мачтавы лес’ (Нас.). Ст.-бел. маштъ (XVII ст.) ’мачта’ запазычана са ст.-польск. maszt(а) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 199), якое з ням. Mast ’тс’, ’слуп’ < лац. mālus ’мачтавае дрэва’ (Брукнер, 324; Васэрцыер, 148). Устаўное ‑к‑ з’явілася пад уплывам слова бакшта ’вежа, турма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)