ба́йда

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́йда ба́йды
Р. ба́йды ба́йд
Д. ба́йдзе ба́йдам
В. ба́йду ба́йды
Т. ба́йдай
ба́йдаю
ба́йдамі
М. ба́йдзе ба́йдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́йда ж., обл. рыба́чья ло́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.

2. Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.

•••

Байды біць гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́йда1 ’барка, лайба’ (Гарэц.), рус. ба́йда ’баржа’, укр. ба́йда (паўдн.) ’від пласкадоннай лодкі’. Паводле Фасмера, 1, 107, сюды ж рус. байда́к ’баржа; брус’, байда́ра ’рачное судна’. Усе гэтыя словы лічацца запазычаннямі з усх. моў. Паводле Шанскага, 1, Б, 12, усе гэтыя словы ўтвораны ад ба́йда рознымі суфіксамі, а ба́йда < бадья ’пасудзіна’ (цюрк., параўн. бадзе́йка, бадзя́га). Параўн. ба́йда2 і байда́к.

Ба́йда2 ’паля’ (Нас., Гарэц.). Параўн. ст.-укр. (XVII ст.) байда ’паля, вялікае завостранае бервяно’, якое Цімчанка (50) лічыць запазычаннем з ням. Beute ’карыта; вулей’ (> польск. bajda ’начоўкі’). Гл. таксама Клюге, 71–72 (дзе прыводзяцца роднасныя герм. формы; між іншым са значэннем ’дошка; край лодкі, чаўна’). Усё ж такі паходжанне слова застаецца няясным. Параўн. яшчэ рус. дыял. байда́к ’тоўстая дошка для падлогі або столі’, якое Фасмер, 1, 107, звязвае з байда́к ’лодка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байдо́сіць ’біць’ (Нас.). Да ба́йда ’паля’. Параўн. байдо́саваць ’біць байды’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байдак ’рачное судна’ (Інстр. лекс.; ужо ст.-бел., гл. Нас. гіст.; Гіст. лекс., 139). Рус. байда́к, укр. байда́к. Мабыць, як думае Фасмер, 1, 107 і Шанскі, 1, Б, 12, звязана з ба́йда1 (гл.). Заянчкоўскі, Stud. orient., 97, відаць, лічыць, што байда́к, магчыма, кыпчацкае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йды біць ’займацца не справай, а глупствам; плявузгаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Рус. дыял. ба́йды бить, укр. би́ти ба́йди. Магчыма, скарачэннем на аснове ўкр. би́ти ба́йдики, рус. дыял. бить ба́йдики ’тс’ (аб гэтым Краўчук, УМШ, 1960, № 6, 60). Параўн. рус. байди́к, байтик, ба́ди́к, бадо́к, бати́к і г. д. ’палка, дубец, жардзіна’ (бить ба́йдики = рус. бить баклу́ши, да апошняга гл. Праабражэнскі, 1, 13; Фасмер, 1, 110). Слаўскі (1, 25) хоча тут бачыць bajda (ад bajati ’гаварыць’) ’пустаслоў’. Неверагодна Парасунька, НЗКіеўПІ, XXXIII, 1963, 105–109 (запазычанне з фін.-уг. моў; параўн. комі байӧг ’курапатка’; выраз азначаў лавіць курапатак’). Нас. адносіў да ба́йда ’паля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)