бадзё́расць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бадзё́расць
Р. бадзё́расці
Д. бадзё́расці
В. бадзё́расць
Т. бадзё́расцю
М. бадзё́расці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бадзёрасць ж. бо́дрость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бадзёрасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бадзёрага, жвавасць, энергічнасць. Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках. В. Вольскі. Гэта ўласнае супакойванне кожны раз надавала Міхалу бадзёрасці, нібы сілы ўлівала ў яго. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзёры, -ая, -ае.

Поўны сіл, здароўя, энергіі.

Б. хлопец.

|| наз. бадзёрасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзёрасць, жыццярадаснасць, аптымізм, энергія

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бадзёрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Імкнуцца захаваць бадзёрасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́дрость бадзёрасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбі́ты, -ая, -ае (разм.).

Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены.

Адчуваць сябе разбітым.

|| наз. разбі́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́слы, -ая, -ае.

1. Пракіслы, які стаў кіслым.

С. салат.

Скіслая сыроватка.

2. перан. Які страціў бадзёрасць, стаў вялым.

Што гэта ты нейкі с.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пату́ха, ст.-бел. потуха ’надзея’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potucha ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Параўн. таксама роднаснае польск. otuchaбадзёрасць’, чэш. tušiti ’прадчуваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)