Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр. бадзьоні, бадзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзя́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бадзя́ка бадзя́кі
Р. бадзя́кі бадзя́к
Д. бадзя́ку бадзя́кам
В. бадзя́ку бадзя́к
Т. бадзя́кам бадзя́камі
М. бадзя́ку бадзя́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бадзя́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бадзя́ка бадзя́кі
Р. бадзя́кі бадзя́к
Д. бадзя́цы бадзя́кам
В. бадзя́ку бадзя́к
Т. бадзя́кай
бадзя́каю
бадзя́камі
М. бадзя́цы бадзя́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)