багно́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. багно́ўка багно́ўкі
Р. багно́ўкі багно́вак
Д. багно́ўцы багно́ўкам
В. багно́ўку багно́ўкі
Т. багно́ўкай
багно́ўкаю
багно́ўкамі
М. багно́ўцы багно́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

багно́ўка ж., бот. ворони́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Багно́ўка ’расліна Empetrum nigrum L.’, таксама багнаўка (Кіс.). Ад ба́гна (гл.). Па месцу бытавання расліны (сустракаецца на сфагнавых балотах і ў сасновых лясах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ворони́ка бот. багно́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)