Ба́ваўна ’бавоўна’ (Гарэц.), ’баваўняная папера, вата’ (Нас.). Ст.-бел. баволна ’баваўняная папера’ (Нас., Гіст. лекс., 115; націск быў на першым складзе, параўн. Бярында, 12: бума́га: ба́волна, папѣръ, а́лбо всѧкая мѧккота). Ва ўкр. слоўніках (старых) з такім жа націскам: ба́вовна, ба́волна, ба́вуна, ба́вина, ба́вна, ба́вовник, ба́вільник. Параўн. і паўд.-рус. ба́вольник. Гэта сведчыць аб першапачатковым запазычанні з чэш. bavlna (< ням. Baumwolle), а не з польск. bawełna. Падрабязней гл. Краўчук, УМШ, 10, 60. Параўн. таксама бавоўна, бавэл, бавэлна. Гл. яшчэ Рудніцкі, 47. Аб чэшскім уплыве на ўсх.-слав. мовы ў XIV–XV стст. гл. Мацурэк, Зб. Вольману, 42–63. Сюды ж і гаплалагічнае ба́ўна (< ба́ваўна) ’вата’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бавоўна... (а таксама баваўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. бавоўна, напр.: бавоўнанарыхтоўка, бавоўнаперавозка, бавоўнасаджалка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баваўна... (гл. бавоўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «бавоўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: баваўнаводства, баваўнаводчы, баваўназдача, баваўнасейны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́вэл ’баваўняная або шарсцяная пража’ (Влад.). Трансфармацыя (дзякуючы націску на першым складзе) слова *ба́вэлна (параўн. ба́ваўна). Параўн. і трансфармаваныя ўкр. ба́вуна, ба́вина, ба́вна. Гл. бавэ́лна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бувальні́ца ’палатно з прымессю або поўнасцю з куплёных ці баваўняных нітак’ (Касп.), бува́льніца ’баваўняныя ніткі ў матках’ (Жд.). Праз «стадыю» *бовальніца метатэзай з *бавольніца, а гэта да ба́волна, ба́ваўна, баво́ўна (гл.). Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)