со́я, -і, ж.

Бабовая расліна, насенне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і ў тэхніцы.

|| прым. со́евы, -ая, -ае.

С. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бабо́вы бабо́вая бабо́вае бабо́выя
Р. бабо́вага бабо́вай
бабо́вае
бабо́вага бабо́вых
Д. бабо́ваму бабо́вай бабо́ваму бабо́вым
В. бабо́вы (неадуш.)
бабо́вага (адуш.)
бабо́вую бабо́вае бабо́выя (неадуш.)
бабо́вых (адуш.)
Т. бабо́вым бабо́вай
бабо́ваю
бабо́вым бабо́вымі
М. бабо́вым бабо́вай бабо́вым бабо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ара́хіс, ‑у, м.

1. Травяністая алейная бабовая расліна.

2. зб. Плады гэтай расліны, якія спажываюцца; земляныя або кітайскія арэхі.

[Ад грэч. arachis — зелле.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.

2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)