аўча́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Работнік, які даглядае авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўча́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўча́р аўчары́
Р. аўчара́ аўчаро́ў
Д. аўчару́ аўчара́м
В. аўчара́ аўчаро́ў
Т. аўчаро́м аўчара́мі
М. аўчару́ аўчара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аўча́р, -ра́ м. овча́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўча́р, ‑а, м.

Чалавек, які даглядае авечак; авечы пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўча́р ’пастух’, (БРС, Бяльк., КЭС, лаг.), гаўчар (Сцяшк.)., ст.-бел. овчаръ, укр. вівчарь, рус. овчар, польск. owczarz, чэш. дыял. ovčiř, славен. ovčar, серб.-харв. о̀вча̄р, макед. овчар, балг. овчар. Прасл. ovьčar ад ovьka ’авечка’, адносна словаўтварэння гл. Мейе, Études, 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

овча́р аўча́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гон, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гнаць і гнацца.

2. Праследаванне звера на паляванні. Напрамак гону. □ Гэта былі кудлатыя мясцовыя аўчар[кі], лютыя, але няздатныя для гону. Самуйлёнак.

3. Спец. Паводзіны звера ў час шлюбнага перыяду. Перыяд гону лася.

•••

Бабровыя гоны (уст.) — месца, дзе вадзіліся і лавіліся бабры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуган ’бялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на у́га (ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2-3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы *аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ. avìganisаўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)