аўтахто́н
‘карэнны жыхар краіны; абарыген’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
аўтахто́н |
аўтахто́ны |
| Р. |
аўтахто́на |
аўтахто́наў |
| Д. |
аўтахто́ну |
аўтахто́нам |
| В. |
аўтахто́на |
аўтахто́наў |
| Т. |
аўтахто́нам |
аўтахто́намі |
| М. |
аўтахто́не |
аўтахто́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аўтахто́н м., геол. автохто́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абарыге́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Карэнны жыхар краіны, мясцовасці; туземец, аўтахтон.
|| прым. абарыге́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
автохто́н аўтахто́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аўтахто́ны, ‑аў; адз. аўтахтон, ‑а, м.
Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены. // Жывёлы або расліны, якія ўзніклі на данай тэрыторыі.
[Грэч. autochthon — тубылец, туземец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былнык ‘мясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел. тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац. incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск. tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск. tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былный ‘мясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)