аўтарытэ́т, -а і -у, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў.

Заваяваць а.

2. -а. Асоба, якая карыстаецца павагай, прызнаннем.

Буйны а. у фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтарытэ́т

‘агульна прызнанае значэнне, уплыў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўтарытэ́т
Р. аўтарытэ́ту
Д. аўтарытэ́ту
В. аўтарытэ́т
Т. аўтарытэ́там
М. аўтарытэ́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтарытэ́т

‘аўтарытэтная асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўтарытэ́т аўтарытэ́ты
Р. аўтарытэ́та аўтарытэ́таў
Д. аўтарытэ́ту аўтарытэ́там
В. аўтарытэ́та аўтарытэ́таў
Т. аўтарытэ́там аўтарытэ́тамі
М. аўтарытэ́це аўтарытэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтарытэ́т м.

1. (род. аўтарытэ́ту) (общепризнанное значение) авторите́т;

заваява́ць а. — завоева́ть авторите́т;

2. (род. аўтарытэ́та) (авторитетное лицо) авторите́т;

гэ́ты чалаве́к — а. для нас — э́тот челове́к — авторите́т для нас;

◊ падмачы́ць а. — подмочи́ть авторите́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтарытэ́т, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам.. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Колас.

2. ‑а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:] — Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш. Крапіва.

[Ням. Autorität з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авторите́т

1. (общепризнанное значение) аўтарытэ́т, -ту м.;

име́ть авторите́т, по́льзоваться авторите́том мець аўтарытэ́т, карыста́цца аўтарытэ́там;

2. (авторитетное лицо) аўтарытэ́т, -та м.;

э́тот челове́к — авторите́т для нас гэ́ты чалаве́к — аўтарытэ́т для нас;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́ты, -ая, -ае.

1. Атрыманы шляхам выдзімання, пусты ўнутры.

Дутыя завушніцы.

2. перан. Перабольшаны, які не адпавядае сапраўднасці.

Дутыя лічбы.

Д. аўтарытэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтарыта́рны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту, дыктатуры.

А. рэжым.

2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт.

|| наз. аўтарыта́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдыта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., каго-што.

Даць падмокнуць.

П. паперу.

◊

Падмачыць рэпутацыю — знізіць чый-н. аўтарытэт, выставіць з нядобрага боку.

|| незак. падмо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)