аўдыто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Памяшканне для чытання лекцый.

2. зб. Слухачы лекцыі, даклада і пад.

Студэнцкая а.

|| прым. аўдыто́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўдыто́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўдыто́рыя аўдыто́рыі
Р. аўдыто́рыі аўдыто́рый
Д. аўдыто́рыі аўдыто́рыям
В. аўдыто́рыю аўдыто́рыі
Т. аўдыто́рыяй
аўдыто́рыяю
аўдыто́рыямі
М. аўдыто́рыі аўдыто́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўдыто́рыя ж. аудито́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўдыто́рыя, ‑і, ж.

1. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў. Сцёпка ўвайшоў у аўдыторыю, дзе прымалі экзамены па матэматыцы. Колас. Гэта была вялізная, чалавек на сто, аўдыторыя з чорнай дошкай ля дзвярэй. Кудравец.

2. зб. Слухачы лекцыі, даклада, прамовы і пад. Дзіцячая аўдыторыя. □ Калі зала запоўнілася слухачамі, .. [Пілацееў] прыйшоў і адразу стаў каля трыбуны, пакланіўшыся аўдыторыі. Галавач. З прычыны таго, што .. аўдыторыя [дзеда Талаша] складаецца з аднаго толькі слухача, а часу ў яго няма, бо падыходзіць начальнік заставы, дзед абмяжоўваецца кароткім адказам. Колас.

[Лац. auditorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўдыто́рыя. Новае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з лац. auditorium, пераробленага па ўзору слоў на ‑ия (пач. XIX ст.), гл. Шанскі, 1, А, 175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэрнэ́т-аўдыто́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. інтэрнэ́т-аўдыто́рыя
Р. інтэрнэ́т-аўдыто́рыі
Д. інтэрнэ́т-аўдыто́рыі
В. інтэрнэ́т-аўдыто́рыю
Т. інтэрнэ́т-аўдыто́рыяй
інтэрнэ́т-аўдыто́рыяю
М. інтэрнэ́т-аўдыто́рыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аудито́рия аўдыто́рыя, -рыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматлю́дны, -ая, -ае.

З мноствам людзей, мнагалюдны.

Шматлюдная аўдыторыя.

|| наз. шматлю́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінгафо́нны, -ая, -ае.

У выразе: лінгафонны кабінет — аўдыторыя, абсталяваная спецыяльнай апаратурай, якая дае магчымасць навучэнцам самастойна авалодваць замежнай мовай, а таксама культурай маўлення роднай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўпусты́, ‑ая, ‑ое.

Не зусім напоўнены, запоўнены; амаль пусты. Звычайна напаўпустая аўдыторыя сёння не мела ніводнага вольнага месца. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)