Ашмя́ны
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
Ашмя́ны |
| Р. |
Ашмя́н Ашмя́наў |
| Д. |
Ашмя́нам |
| В. |
Ашмя́ны |
| Т. |
Ашмя́намі |
| М. |
Ашмя́нах |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Зу́зліць ’плакаць, ныць’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. уст. дыял. зу́зи, зу́зни ’шум, гоман’ (Жэлях.). Верагодна, гукапераймальнае, магчыма, з літ. zū̃zti ’гусці’ > *зусці > *зузла ’той, хто гудзіць (ные)’ > зузліць ’ныць’. Параўн. зурзаць, зюзюкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непадалёку, прысл. і прыназ.
1. прысл. На нязначнай адлегласці; паблізу. Непадалёку, спрабуючы голас, азваўся салавей. Аляхновіч.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «непадалёку» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто‑, што‑н. знаходзіцца або што‑н. адбываецца. [Серж з бацькам] былі ўжо непадалёку свайго дома. Чорны. Непадалёку сцішаных Ашмян Загаласіла ўтрапёна дудка — Куды гучней, чым віленскі арган. Дукса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жамяра́ 1 ’шалупінне’ (Касп.), ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 198), ’адходы ад воску’ (ашмян., З нар. сл., 208), ажаме́ры ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 195), жамяру́ха (ашмян.) жэмухі ’адходы ад воску’ (рагач., З нар. сл., 208). Рус. калін., пск. жемёра, жемера́, жимера́, ’жамерыны’, ’адходы ад воску’, ’гушча ад кофе, чаю, квасу’, кур. жемери́ха ’жамерыны.’ Суфікс ‑ер‑а, ‑ʼар‑а мае, відаць, як і ‑ар‑а (Сцяц., Бел. нар. сл., 202), зборнае значэнне. Корань жем‑, жьм‑ прадстаўлены ў жаць 2 і шэрагу іншых слоў (гл. жмаць). Першаснае значэнне ’адходы пры выцісканні’, як жаме́рыны (гл.).
Жамяра́ 2 ’драбяза (пра дзяцей)’ (вілейс., Жыв. сл., 78, 94). Рус. уладз. жемера́, жимера́ ’непаседа’. У выніку пераасэнсавання жамяра́ 1 (гл.): ’дробныя рэчыўныя адходы’ > ’драбяза наогул’ > ’дробныя дзеці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вайдава́ць, вайтава́ць ’злаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр. войдувати ’буяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ. vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус. смал. войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр. войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр. возитися і ўкр. воювати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зяле́паць ’ціўкаць, пішчаць (пра куранят)’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. желіпнути ’гучна закрычаць’, желіпати ’есці’. Магчыма, прасл. дыялектызм zelp‑a‑ti. Параўн. літ. želpùoti ’балбатаць’, якое, паводле Бугі (Фрэнкель, 1296), роднаснае санскр. jálpati ’мармытаць, гаварыць’. Параўн. у Покарнага (1, 428) і.-е. корань *ghel‑ з падаўжэннем ‑b‑, ‑bh‑: с.-в.-ням. gelpfen ’крычаць, спяваць, прасіць’. Махэк₂ (200) адносіў сюды чэш. chlubiti se, польск. chlubić się ’ганарыцца’, дзе дапускаў змену ch < g; паводле Покарнага, сюды літ. gulbinti ’хваліць’, рус. (без падаўжэння ‑b‑) галиться ’высмейваць’. Калі дапусціць, што корань меў варыянт gʼhel‑ (як *gʼhel‑ ’блішчаць’, прадстаўлены ў зялены, зала, золата, магчыма, меў варыянт *ghel‑, што даў жоўты), ён мог быць падоўжаны ‑p‑ і даць *gʼhel‑p, адкуль зялепаць і інш. Іншая магчымасць — дапушчэнне старажытнага сінкрэтызму свячэння і гучання ў значэнні кораня gʼhel‑ ’блішчаць’ (гл. зялёны), да гэтага схіляюць словы зялепуха, зеляпан (гл.), што захоўваюць, відаць, сувязь з зялёны. Супрун, Baltistica XX (1), 1984, 65–67. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)