аце́слівы, -ая, -ае (разм.).

1. Пра вязкі, недапечаны, з закальцам хлеб.

А. хлеб.

2. перан. Нясвежы, памяты; неачэсаны.

А. хлопец.

|| наз. аце́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аце́слівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аце́слівы аце́слівая аце́слівае аце́слівыя
Р. аце́слівага аце́слівай
аце́слівае
аце́слівага аце́слівых
Д. аце́сліваму аце́слівай аце́сліваму аце́слівым
В. аце́слівы (неадуш.)
аце́слівага (адуш.)
аце́слівую аце́слівае аце́слівыя (неадуш.)
аце́слівых (адуш.)
Т. аце́слівым аце́слівай
аце́сліваю
аце́слівым аце́слівымі
М. аце́слівым аце́слівай аце́слівым аце́слівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аце́слівы

1. (о хлебе) сыро́й, недопечённый;

2. (о человеке) нера́звитый, глупова́тый;

мужы́к у яе́ быў а. — муж у неё был нера́звитый (глупова́тый)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аце́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.

2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аце́слівы (БРС, Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Янк. Мат., Бір. дыс.), ацесліўка тоўстая, гультаяватая жанчына’ (Янк. Мат.). З а‑цест‑лівы да цеста (гл.), параўн. цеслівы трохі недапечаны’ (Нас.), цеслявы ’тс’ (Нас., Сб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́ш 1 ’лямеш у плузе’ (брасл., ганц., Сл. ПЗБ; рагач., КЭС). Да ле́меш (гл.).

Ляме́ш 2, лымі́ш ’сыраваты, ацеслівы хлеб’, ’від печыва’ (глус., Мат. Янк.; Вешт.; брасл., драг., Сл. ПЗБ). Да ляме́ха, ляме́шка ’няўдала згатаваная страва’ (гл.). Аб мене граматычнага роду гл. Ільінскі (AfslPh, 29, 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́ш 1, лепе́ш, лэпе́ш ’праснак’, ’няўдалы, ацеслівы хлеб’, ’тоўсты блін з цёртай бульбы, змешанай з мукою’, ’нязграбны, тоўсты чалавек’ (Шат., Вешт., Янк. 1). Зах.-укр. лепу́х ’закалец на хлебе’. Да больш архаічнага ляпёх ’тс’ (гл.).

*Ляпе́ш 2, лепе́ш ’пячнік’ (мазыр., Шатал.). Прасл. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ešь. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяздра́, мездра́, міздра́ ’падскурная клятчатка ў жывёл, адваротны бок шкуры’, ’благі бок вырабленай скуры’, ’мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’, ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (ТСБМ, Яруш., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС; в.-дзв., Шатал.; КЭС, лаг.), міздря́ ’нікчэмнасць’, міздрычка ’нікчэмны, дробязь’ (Бяльк.), ашм. мяздрава́ты хлеб ’ацеслівы’ (Сл. ПЗБ), мяздроны ’не вельмі добра ачышчаны ад мяздры’ (Нас.). Укр. міздря́, міздро, мездро, ніздра́, ніздря́, мяздра ’кара’, ’унутраны бок скуры’, рус. мяздра́, мездра́, рус.-ц.-слав. мяздрица ’абалонка яйка’; польск. mizdra, miazdra, miązdra, miazda, mięzdra ’мяздра’, ’эпідэрміс’, каш. miåzdra ’колер твару’, в.-луж. mjazdro ’бяльмо’, mjadresko ’плеўка на яблыку вока’, чэш. mázdra ’скурка, плеўка’, валашск. mʼazgra, miígra, mjazdro ’слабы (чалавек)’, mázderko ’кавалачак’, mazgera ’малы чалавек’; славен. mezdro ’лыка’, mézdra, mȇzdra ’ўнутраны бок скуры’, ’смятана на малацэ’, ’абалона пад карой дрэва’, ’маладая плеўка на ране’, серб.-харв. ме́здра ’скурка, плеўка’, макед. мездра ’мяздра’, ’брушына’, балг. мездра ’ныркавы тлушч’, ’сала’. Многія этымолагі выводзяць прасл. męzdra (Копечны, Zákl. zás., 203; Махэк₂, 356; Шустар-Шэўц, Этимология–1970, 88; Бязлай, 2, 182), якое не мае яснай этымалогіі. Рэканструюецца і.-е. *memsdhrom (Бругман, 38, 437) і супастаўляецца з лац. membrum ’член’, membrāna ’скурка’, іншыя выводзяць *memsro‑, якое мусіла б даць *męstra (а не męzdra). Мее (129 і 409), Фасмер, (3, 29) выводзяць лексему з мяса і драць, супраць чаго Ільінскі (RS, 6, 224). Аткупшчыкоў (Из истории, 148), падкрэсліваючы змешванне ў слав. дыялектах слоў мязга і мяздра па семантыцы, бачыць блізкае словаўтварэнне: ст.-слав. мѧ‑з‑д‑ра мае суфіксальнае ‑(z)d‑; назіраецца чаргаванне d/g, параўн. мез‑д‑ра і мез‑г‑а, якія ўзыходзяць да кораня *men‑ ’мяць’, і першапачаткова абедзьве абазначалі ’мякаць, цёртае, патоўчанае рэчыва’. Карпенка (у канд. дыс. «Слав. терминол. обработки кожи (назв. сырья и ремесленников)», Киев, 1984) выводзіць наступны шлях развіцця лексемы мездра: і.-е. meig̑h ’кіпець, віраваць, цячы’ > *moig̑zghā, *moighsqā ’тое, што цячэ, вільготнае’ > мезга ’ўнутраная слізкая абалонка дрэва’ > мездра ’падскурная клятчатка, адваротны бок скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)