афекта́цыя, -і, ж.

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афекта́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. афекта́цыя
Р. афекта́цыі
Д. афекта́цыі
В. афекта́цыю
Т. афекта́цыяй
афекта́цыяю
М. афекта́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

афекта́цыя ж. аффекта́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афекта́цыя, ‑і, ж.

Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе «Маяк», .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць. Краўчанка.

[Лац. affectatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аффекта́ция афекта́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)