атруці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. атручу́ атру́цім
2-я ас. атру́ціш атру́ціце
3-я ас. атру́ціць атру́цяць
Прошлы час
м. атруці́ў атруці́лі
ж. атруці́ла
н. атруці́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час атруці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.

1. каго-што. Загубіць атрутай або зрабіць шкоду чым-н. ядавітым.

А. арганізм гарэлкай.

2. што. Прымяшаць да чаго-н. атруту.

А. ваду.

3. перан., каго-што. Аказаць дрэнны ўплыў на каго-, што-н.

А. душы людзей.

4. перан., што. Пазбавіць радасці, весялосці.

Хцівасць атруціла яе жыццё.

|| незак. атру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. атру́чванне, -я, н. і атручэ́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атруці́ць сов., прям., перен. отрави́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атруці́ць, ‑ручу, ‑руціш, ‑руціць; зак., каго-што.

1. Прымусіць памерці, даўшы атруты. [Стэфа:] — Шкада сабаку. А што з ім? [Гаспадыня:] — Атруцілі. І ведаю нават хто. Савіцкі. — Мама, мама! — пачаў Юрка. — Ты ведаеш, чаму наш Лёнька памёр? Гэта ж Хімка атруціла яго? Гроднеў. // Пашкодзіць, ужыўшы атрутнае рэчыва. Міхал памёр ад сухот, мусіць, бо на вайне атруцілі яму лёгкія ўдушлівым паветрам. Чорны.

2. Зрабіць шкодным што‑н., усыпаўшы атруты. Атруціць ваду.

3. перан. Зрабіць шкодны ўплыў на каго‑, што‑н. [Леанарда:] — Душу мне атруцілі багачы. Клімковіч.

4. перан. Пазбавіць радасці, зрабіць непрыемным. [Аўгіння:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. А гэта багацце мне вылезла бокам і атруціла мне жыццё. Колас. Ды хіба мог я меркаваць тады, што гэты рахманы Паўлюк атруціць маё жыццё. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атру́ціць. Утворана з прэфіксам а‑ (о‑) ад дзеяслова труціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паатру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Атруціць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. тараканаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отрави́ть сов., прям., перен. атруці́ць, мног. паатру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. атручваць — атруціць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)