атру́тны, -ая, -ае.

Які выклікае атручэнне, ядавіты.

Атрутнае рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атру́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атру́тны атру́тная атру́тнае атру́тныя
Р. атру́тнага атру́тнай
атру́тнае
атру́тнага атру́тных
Д. атру́тнаму атру́тнай атру́тнаму атру́тным
В. атру́тны (неадуш.)
атру́тнага (адуш.)
атру́тную атру́тнае атру́тныя (неадуш.)
атру́тных (адуш.)
Т. атру́тным атру́тнай
атру́тнаю
атру́тным атру́тнымі
М. атру́тным атру́тнай атру́тным атру́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атру́тны

прыметнік, адносны

атру́тны ядови́тый, ядоно́сный; отравля́ющий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атру́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца атрутай, здольны выклікаць атручэнне; ядавіты. Атрутныя газы. Атрутнае рэчыва. // Які змяшчае атруту. Атрутны дым. □ [Балоты] дыхалі атрутнаю парнаю цеплынёй. Самуйлёнак. [Лабановіч:] — Але ці думаў ты, збіраючы вось гэтыя «кветкі», што сярод іх могуць быць і атрутныя? Колас.

2. перан. Які пагражае небяспекай, адмоўна дзейнічае на каго‑, што‑н. Як жа трэба збяднець, Каб на крохі атрутай прыманкі Нашу мужную праўду Цішком размяняць у душы І панесці з сабой Трохрублёвую праўду цыганкі! Гілевіч. Разагнула стан дзявочы Беларусь магутна, Пахаваўшы лёс сірочы, Панскі гнёт атрутны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отрави́тельный атру́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мухамо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Атрутны грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлор, -у, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

|| прым. хло́рны, -ая, -ае.

Х. пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядови́тый

1. атру́тны; ядаві́ты;

2. перен. з’е́длівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлор, ‑у, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

[Лац. chlorum ад грэч. chlōros — зялёны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)