асяка́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асяка́юся асяка́емся
2-я ас. асяка́ешся асяка́ецеся
3-я ас. асяка́ецца асяка́юцца
Прошлы час
м. асяка́ўся асяка́ліся
ж. асяка́лася
н. асяка́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час асяка́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асяка́цца несов. осека́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асячыся (асекчыся).

2. Зал. да асякаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсячы́ся, -сяку́ся, -сячэ́шся, -сячэ́цца; -сячо́мся, -сечаце́ся, -сяку́цца; -се́кся, -лася, -сячы́ся; зак.

Тое, што і асячыся (у 2 знач.).

|| незак. асяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асяку́ся, асячэ́шся, асячэ́цца; асячо́мся, асечаце́ся, асяку́цца; асе́кся, -клася; асячы́ся; зак.

1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

Яна раптам асеклася, пачырванела.

2. Пацярпець няўдачу ў чым-н.

|| незак. асяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Асякаць, асякацца ’абрэзваць (на слове)’ (Гарэц.), раптоўна перарываць’ (Др.-Падб.), асе́кацца (КТС), асыка́цца (Бір. дыс.; Гайдукевіч, Працы IM, 5, 54) ’агрызацца, рэзка адказваць’. Утворана ад дзеяслова сячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осека́ться асяка́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Се́паць ‘тузаць, пацягваць за што-небудзь’ (браг., З нар. сл., Пятк. 2), ‘тузаць, намагацца’, ‘хутка нешта рабіць ці падымаць не пад сілу (Нар. Гом.; браг., Нар. словатв.), ‘торгаць’, ‘цяжка дыхаць’, ‘зло, з крыкам размаўляць’ (Ян.), се́пацца ‘злавацца’, укр. сі́пати ‘тузаць’, рус. дан. си́пать ‘цягнуць рыўкамі’, польск. siepać ‘торгаць, рваць’, н.-луж. sepaś ‘біцца (пра пульс, сэрца)’, серб.-харв. сепати се, себати се ‘тузацца’, балг. се́пвам ‘палохаць, прымушаць здрыгануцца’, дыял. се́пам съ ‘уздрыгваць’, макед. сепнува сеасякацца, раптоўна замаўкаць; слупянець’. Прасл. *sěpati ‘тузаць, торгаць’, параўноўваюць з літ. šaipýtis ‘насміхацца, здзеквацца; крывіць вусны’, што дае падставы разглядаць праславянскі дзеяслоў як ітэратыў з першаснай матывацыяй, захаванай у літ. šiẽpti ‘рабіць грымасы, рухі тварам’, што да і.-е. ḱei̯p‑ ‘рабіць рухі, моршчыць твар’, з тым жа коранем авест. saef‑ ‘махаць’, ст.-інд. śipra‑ ‘вусы’ (Борысь, Etymologie, 378). Паводле чаргавання вакалізму кораня сюды адносяць польск. siąpić ‘імжэць’ (Брукнер, 489), чэш. sapat se ‘гвалтоўна нападаць’, славац. sápať ‘торгаць’, славен. sópsti ‘пыхцець, цяжка дыхаць’, на аснове якіх выводзіцца прасл. *sap(a)ti, суадноснае з *sěpati (Сной у Бязлай, 3, 218), гл. сапці. Магчыма, звязана з сіпець, гл. (так Якабсон, IJSLP, 1959, 1–2, 270), параўн. (змяя) mòcna sièpnuŭszy ŭskoczyła (Пятк. 2, 50) і сіпе́ць (сипѣць) ‘шыпець (пра змяю); злавацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)