асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. гл. сядлаць.

2. перан., каго-што. Сесці верхам на каго-, што-н. (разм.).

Хлапчук спрытна асядлаў бервяно.

3. перан., каго-што. Поўнасцю падпарадкаваць сабе (разм.).

Усіх у сям’і асядлала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асядла́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асядла́ю асядла́ем
2-я ас. асядла́еш асядла́еце
3-я ас. асядла́е асядла́юць
Прошлы час
м. асядла́ў асядла́лі
ж. асядла́ла
н. асядла́ла
Загадны лад
2-я ас. асядла́й асядла́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час асядла́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асядла́ць сов. оседла́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Прымацоўваць сядло на спіне жывёлы.

С. коней.

|| зак. асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. сядла́нне, -я, н. і сядло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оседла́ть сов. асядла́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсядла́ць сов., см. асядла́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Тое, што і асядлаць (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Асядлаць нанава, іначай. Перасядлаць каня.

2. Асядлаць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асядла́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асядлаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)