асцерага́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асцерага́ю асцерага́ем
2-я ас. асцерага́еш асцерага́еце
3-я ас. асцерага́е асцерага́юць
Прошлы час
м. асцерага́ў асцерага́лі
ж. асцерага́ла
н. асцерага́ла
Загадны лад
2-я ас. асцерага́й асцерага́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час асцерага́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асцерага́ць несов. остерега́ть, предостерега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Раіць асцерагацца каго‑, чаго‑н., перасцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага, што здольна зрабіць зло. — Ты толькі, Міхась, не накідвайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь. Колас. Але май на ўвазе, што яна, Зося, нічога не забыла і ніколі не забудзе. І мільёны не забудуць. І ты не асцерагай яе ад мінулага. Яна не баіцца яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -цяро́г, -церагла́, -ло́; -ражы́; зак., каго-што.

Перасцерагчы, папярэдзіць.

А. сябра.

|| незак. асцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць.

Зак. да асцерагаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асцяро́га. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова асцера́гаць ’папярэджваць пра небяспеку’, утворанага з прыстаўкай а‑ (< о‑) ад сцерагчы (гл.). Адсюль з суфіксам ‑ьн‑ утварыўся прыметнік асцярожны, ад якога назоўнік асцярожнасць. Форма острожность у XVII ст. (Гіст. мовы, 1, 295) пад польскім уплывам. Остеречи(ся) ужо ў старарускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)