асу́нуцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
асу́нуся |
асу́немся |
| 2-я ас. |
асу́нешся |
асу́нецеся |
| 3-я ас. |
асу́нецца |
асу́нуцца |
| Прошлы час |
| м. |
асу́нуўся |
асу́нуліся |
| ж. |
асу́нулася |
| н. |
асу́нулася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
асу́нуўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
асу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзці, асесці.
Грунт асунуўся.
2. Паволі апусціцца, зваліцца.
Чалавек асунуўся на зямлю ад слабасці.
3. перан. Схуднець, змарнець.
Ён з выгляду пастарэў, асунуўся.
|| незак. асо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асу́нуцца сов.
1. (о породе) оползти́;
2. перен. (сильно похудеть) осу́нуться, пода́ться;
3. (потеряв опору в ногах, свалиться) осе́сть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Паступова апусціцца ўніз, асесці; спаўзці. І застагнала вёска, затрашчалі трухлявыя перакладзіны зрубаў, асунуліся на зямлю саламяныя стрэхі. Бажко. Глянуў угару Тараска, на сосны. А на галінах — поўна снегу. Вісіць глыбамі. Вось-вось асунецца ўніз. Юрэвіч.
2. Паволі апусціцца (пра чалавека або пра жывёлу); зваліцца, асесці. І толькі за поўнач.. [Геня] млява асунуўся на зямлю і заснуў моцным сном спрацаванага чалавека. Якімовіч.
3. перан. Моцна схуднець (пра твар або пра чалавека са схуднелым тварам); змарнець. [Ян Стафанковіч] з выгляду вельмі намнога пастарэў, асунуўся, стаў сухі і здаецца, яшчэ даўжэйшы, як быў. Чорны. Твар яе [Калістрыхі] пацямнеў, асунуўся. Пташнікаў. Ад цяжкіх думак і гора за цэлы дзень бедалага асунуўся, пахуднеў і на захадзе сонца ледзьве давалокся да вёскі следам за каровамі. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
Тое, што і асунуцца.
|| незак. абсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
осу́нуться сов. асу́нуцца, змарне́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асо́ўвацца, ‑аецца.
Незак. да асунуцца (у 1, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наасо́ўвацца сов. (во множестве) оползти́; см. асу́нуцца 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наасо́ўвацца, ‑аецца; зак.
Асунуцца ў вялікай колькасці. Наасоўвалася пяску з берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)