астры́жаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астры́жаны астры́жаная астры́жанае астры́жаныя
Р. астры́жанага астры́жанай
астры́жанае
астры́жанага астры́жаных
Д. астры́жанаму астры́жанай астры́жанаму астры́жаным
В. астры́жаны (неадуш.)
астры́жанага (адуш.)
астры́жаную астры́жанае астры́жаныя (неадуш.)
астры́жаных (адуш.)
Т. астры́жаным астры́жанай
астры́жанаю
астры́жаным астры́жанымі
М. астры́жаным астры́жанай астры́жаным астры́жаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

астры́жаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астры́жаны астры́жаная астры́жанае астры́жаныя
Р. астры́жанага астры́жанай
астры́жанае
астры́жанага астры́жаных
Д. астры́жанаму астры́жанай астры́жанаму астры́жаным
В. астры́жаны (неадуш.)
астры́жанага (адуш.)
астры́жаную астры́жанае астры́жаныя (неадуш.)
астры́жаных (адуш.)
Т. астры́жаным астры́жанай
астры́жанаю
астры́жаным астры́жанымі
М. астры́жаным астры́жанай астры́жаным астры́жаных

Кароткая форма: астры́жана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

астры́жаны остри́женный; см. астры́гчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад астрыгчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

остри́женный астры́жаны, мног. паастрыга́ны, абстры́жаны, мног. паабстрыга́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гі́рка (гы́рка) ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.), ґі́рка ’збанок з адбітым горлам’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. ги́рявий ’нізка астрыжаны’, ’сапсаваны, дрэнны’ (Грынч.), ги́рявий го́рщик ’збанок з адбітай верхняй часткай’. Паходжанне ўсх.-слав. *гыря няяснае (гл. Фасмер, і, 408; Рудніцкі, 619; там агляд розных версій). Прынамсі, адносна значэнняў ’нізка астрыжаны і да т. п.’ і ’збанок з адбітай верхняй часткай’ можна меркаваць, семантыка ’збанок з адбітай верхняй часткай’ (→ ’ніжняя шырокая частка збанка’) выводзіцца з ’нізка астрыжаны’. Тут нейкая метафара, назва па падобнасці. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ра1 ’гіра’ (БРС, Шат.), гіра ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́ря (ст.-рус. гыря), укр. ги́ря. Магчыма, запазычанне з усх. моў; гл. агляд у Шанскага, 1, Г, 82 (параўн. таксама Фасмер, 1, 408). Гл. яшчэ гі́ра2.

Гі́ра2 ’валасы, чуб’ (Шат., Сцяц.). Параўн. укр. ги́ря ’коратка астрыжаны’, ’гіра’. Зыходным лічыцца ы́ря ’гіра, вага’ (незразумелага паходжання; агляд версій у Фасмера, 1, 408; Рудніцкі, 1, 619), а ’валасы; коратка астрыжаны’ можа быць метафарай. Параўн. гірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск. ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́за1 ’неабцярэбленая галінка’ (Жд. 1), галу́ска ’галінка’ (Сцяшк. МГ). Адносіцца да вялікай групы роднасных слоў. Пароўн. укр. га́лузь, галу́за, голу́за, галу́ззя, рус. дыял. га́лызь ’дрэва для пракладкі дарогі’, польск. gałąź, gałęzie (зборн.), чэш. haluz, ст.-чэш. haluže і г. д. Прасл. *galǫzь вядома толькі ў зах.- і ўсх.-слав. мовах (дыялектнае праславянскае). Мяркуюць, што этымалагічна яно адносіцца да *golъ ’голы’ (з апафоніяй о : а) Першапачаткова ’голая галінка і да т. п.’; параўн. яшчэ для абазначэння галінак і да т. п.: *golь ’галінка’, *golьje ’галінкі’ (зборны назоўнік). Гл. Слаўскі, 1, 252 (там і іншая літ-ра). Булыка (Запазыч., 77) мяркуе, што ст.-бел. галонзка, галузка, голузка ’галінка’ запазычана з польск. gałązka. Наўрад ці гэта так. Запазычаннем можна лічыць толькі галонзка, якое мае прыкметы запазычання (захоўвае ‑он, якое адпавядае польск. насавому гуку).

Галу́за2 ’свавольнік, гарэза’ (Касп.), ’надзвычайны свавольнік; дурны, бесталковы’ (Нас.), ’бедны, але фарсісты’ (Шат.), ’жэўжык’ (Бяльк.), галузава́ць ’займацца пустымі размовамі; сваволіць’ (Касп.), ’сваволіць, рабіць глупства’ (Нас.). Рус. дыял. галу́за ’тс’. Карскі, як здаецца, няўдала выводзіў з літ. galvóžis (РФВ, 49, 13). Сам Фасмер (1, 390) вылучыў даволі фантастычнае тлумачэнне: галу́за ’гарэза’, магчыма, спачатку мела значэнне ’галіна, сук’ і звязана са слав. *galǫzь ’галінка’ (якое быццам роднаснае з *golъ ’голы’). Хутчэй за ўсё гэта група слоў звязана з укр. глузува́ти ’насміхацца’, рус. дыял. галу́здать ’гарэзаваць’.

Галу́за3астрыжаны хлопец або дзяўчынка з кароткімі валасамі’ (Сцяц. Словаўтв.). Магчыма, да галуза2 ’свавольнік, гарэза’ (гл.): ’гарэза’ — ’астрыжаны гарэза’ — ’астрыжаны наогул’. Можна яшчэ згадаць неверагодную этымалогію Фасмера (гл. пад галуза2): галу́за ’свавольнік, гарэза’ звязана з *galǫzь ’галінка’ (а гэта да *golъ ’голы’, першапачаткова ’голая галінка’). Можа, Фасмер усё ж такі меў рацыю, калі дапусціць, што дзесьці ў дыялектах захавалася значэнне менавіта ’голая галінка’ для галу́за (’галінка’). Тады магчымы перанос значэння (метафарызацыя): ’голая галінка’ — ’астрыжаны хлопец’ (< ’голы, з голай галавой’), далей ’гарэза’ (< ’астрыжаны’). Меркаванні гэтыя вельмі праблематычныя, таму што няма дадатковых даных для гісторыі ўсёй гэтай вялікай групы слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)