а́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі, звычайна без паху.

|| прым. а́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́стра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́стра а́стры
Р. а́стры а́страў
Д. а́стры а́страм
В. а́стру а́стры
Т. а́страй
а́страю
а́страмі
М. а́стры а́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а́стра ж., бот. а́стра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́стра бот. а́стра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́стра, ‑ы, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.

[Ад грэч. astron — зорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́стра ’садова-дэкаратыўная расліна Aster L.’ (БРС). Рус., балг. астра, укр. айстра, гайстра, польск. aster, чэш., славац., славен. astra. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе з канца XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 166). Рускае слова лічаць запазычаным з ням. Aster ці франц. aster (Фасмер, 1, 94), што, аднак, не тлумачыць рускія формы. Хутчэй трэба лічыць непасрэдным запазычаннем з лацінскай, дзе astrum, aster мае ў множным ліку форму astra, якая і была запазычана. Лацінскае з грэч. ἀστήρ ’зорка’; назва кветкі паводле яе формы ўжо ў грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астра...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «зорны», напрыклад: астрафізіка, астралогія.

[Ад грэч. astron — зорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растру́ха ’садовая астра кітайская, Callistephus chinensis Cass.’ (Кіс.). Няясна. Магчыма да наступнага слова з-за махрыстасці кветак расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапярэ́ня, прапярэшія. прапярэнне ’перагародка’ (трак., астра в., Сняшк. Сл. і Сл. ПЗБ). Фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. przepierzeń і е ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарэ́лачкаастра’ (б.-каш., ельск., лоеў., Расл. св.). Параўн. укр. дыял. тарі́лка ’тс’, тарі́лочка ’хрызантэма’. З-за знешняга падабенства суквецця да талерачкі параўн. н.-луж. talariki ’астры’ ад talarik ’талерачка’ (ЕСУМ, 5, 523). Да наступнага слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)