асто́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. асто́я асто́і
Р. асто́і асто́й
Д. асто́і асто́ям
В. асто́ю асто́і
Т. асто́яй
асто́яю
асто́ямі
М. асто́і асто́ях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асто́я, ‑і, ж.

Слуп, клетка пад мостам; паля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асто́яцца ’ўтрымацца на нагах; адстаяцца (пра вадкасць)’ (БРС, Сцяц.). Укр. стар. остоятися ’тс’. Магчыма, з ст.-рус. отстоятися; націск указвае на пазнейшы, хутчэй польскі ўплыў (параўн. польск. ostoja ’аснова’, а таксама астоя ’база’, Шакун, Гісторыя, 313). Сувязь з стаяць (гл.) безумоўная, але гісторыя гэтага ўтварэння няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)