Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел. осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспо́жка, аспажа́ свята, звязанае з асенняй сяўбой’ (Інстр. II, Сцяшк.), раней — ’ражаство Багародзіцы’. Ад госпожа, госпоженька (гл. у Нас. госпоженька ’барынька’, ’жонка свяшчэнніка’) і, відаць, *Госпожка ’Багародзіца’. Дасюль, як правільна тлумачыў Даль, 1, 27, 1, 386, назва свята, што па сугучнасці з формамі ад дзеяслова жацьдажынкі і г. д. пераносіцца і на іншыя асеннія святы. «Першая аспажа бывае ў серпні, другая — у верасні» (Сцяшк.). Пра страту пачатковага г‑ гл. аспадар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)